BE RU EN

У Курскай вобласці маткам загінулых акупантаў улады падарылі торт і ручнікі

  • 28.11.2022, 21:09

Фатафакт.

Улады Курскай вобласці падарылі маці загінулых на вайне супраць Украіны расейскіх акупантаў ручнік і торт.

Пра гэта паведамляе "Дождь".

Уручэнне такіх «падарункаў» маткам ініцыяваў мясцовы чыноўнік Сяргей Карасцялёў.

«Напярэдадні святкавання Дня маці кіраўнік Льгоўскага раёна Сяргей Карасцялёў сустрэўся з маткамі загінулых вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў спецыяльнай вайсковай аперацыі (у вайне Расеі супраць Украіны - рэдакцыя)», - гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі раёна Курскай вобласці.

Акрамя набору ручнікоў, кіраўнік Льгоўскага раёна падарыў маткам палеглых торт.

Апошнія навіны