BE RU EN

Экспэрт: Смерцю Макея Крэмль запусціў аперацыю ціску на Лукашэнку

  • 30.11.2022, 11:25

Ад дыктатара чакаюць «адпаведных пастаноў».

29 лістапада ў Менску адбылася «цырымонія развітання» з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які раптам памёр ва ўзросце 64 гадоў.

На думку ўкраінскага ваеннага аналітыка Дзмітрыя Снегірова, раптоўная смерць кіраўніка Міністэрства замежных спраў можа сведчыць аб спробе чарговага ціску на Лукашэнку з боку кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі.

«Інфармацыя ці меркаванне некаторых, што смерць міністра МЗС Беларусі можа быць знакам Лукашэнку ўжо сведчыць аб тым, што Расеяй запушчаная інфармацыява-псіхалагічная аперацыя расейскіх спецслужбаў, якая мае на мэце ціск на Лукашэнку для прыняцця адпаведных пастаноў», - адзначае Снегіроў.

Пад адпаведнымі пастановамі, паводле ягоных слоў, трэба разумець непасрэдны ўдзел Рэспублікі Беларусь ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Апошнія навіны