УСУ дашчэнту разбілі «вангераўцаў» пад Бахмутам
- 2.12.2022, 12:42
Знішчэнне акупантаў з дапамогай гаўбіцы «Краб» і беспілотніка патрапіла на відэа.
Украінскія вайскоўцы па-майстэрску знішчылі расейскіх наймітаў з ПВК «Вагнера» пад Бахмутам. УСУ своечасова атакавалі акупантаў, якія рыхтавалі ратацыю.
На пазіцыях каля Бахмута найміты з ПВК «Вагнера» акапаліся і замаскаваліся. Аднак усе дзеянні расейскія акупанты праводзілі пад назіраннем украінскіх ваяроў з 71 асобнай егерскай брыгады ДШВ. Пра гэта паведамляе прэс-служба брыгады.
УСУ нечакана накрылі «вагнераўцаў» магутным агнём, калі акупанты задумалі ратацыю. Па войсках агрэсара працавала польская гаўбіца «Краб» пры падтрымцы беспілотніка.
Украінскія ваяры адзначылі, што страты акупантаў палічыць ужо не ўдасца. Аднак адзін з «вагнераўцаў» выжыў, магчыма, каб папярэдзіць акупантаў аб майстэрстве ўкраінскіх артылерыстаў.