BE RU EN

Губернатар Белгарадскай вобласці РФ «паслаў» Прыгожына з ягонай «лініяй Вагнера»

  • 3.12.2022, 10:09

«Кухару Пуціна» адмовілі ў будаўніцтве абарончых збудаванняў на мяжы з Украінай.

Улады Белгарадскай вобласці РФ на чале з губернатарам Вячаславам Гладковым наадрэз адмовіліся даваць структурам адыёзнага Яўгена Прыгожына грошы на будаўніцтва абарончых умацаванняў («лініі Вагнера»), піша «Вёрстка» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў кіраўніцтве рэгіёну.

Паведамляецца, што прадстаўнікі «кухара Пуціна» прынеслі ўладам Белгарадскай вобласці праект на некалькі мільярдаў рублёў. Кіраўніцтва Белгарадскай вобласці ўбачыла такую суму і адказала катэгарычнай адмовай.

Паводле словаў крыніцы, цяпер прыгожынцы будуюць фартыфікацыйныя збудаванні на мяжы з Харкаўскай вобласцю Украіны «сваімі сіламі».

Аўтары «Вёрсткі» пішуць, што адмова Прыгожыну ў фінансаванні можа быць звязаная з тым, што раней «кухар Пуціна» скардзіўся на белгарадцаў: маўляў, кіраўнікі фірмаў не даюць адпачынак супрацоўнікам, якія хочуць уступіць у шэрагі гэтай ПВК «Вагнера».

Таксама паведамляецца, што губернатар Гладкоў злы на Прыгожына ды іншых падобных да яго за тое, што тыя распаўсюджвалі фэйкі, быццам Украіна нібыта збіраецца наступаць на Белгародшчыну. Праз гэта кіраўніку вобласці давялося супакойваць мясцовае насельніцтва і нават рабіць заявы ў прэсе, што паведамленні пра напад УСУ на Шабекіна з'яўляюцца лжывымі.

Апошнія навіны