У Беларусі лекарам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без ПЛР-тэсту
- 1.02.2022, 10:23
Але ёсць выключэнні.
Міністэрства аховы здароўя дазволіла лекарам ставіць пацыентам дыягназ COVID-19 без абавязковага ПЛР-або антыген-тэставання. Цяпер для гэтага ў большасці выпадкаў будзе дастаткова клінічных або рэнтген-тамаграфічных звестак. Выключэнне - шпіталізацыя пацыента ў стацыянар.
Такую пастанову Міністэрства здароўя тлумачыць тым, што вынік лабараторнага тэсту на COVID-19 ніяк не адбіваецца на лячэнні. Калі захворванне працякае ў лёгкай форме, пацыент знаходзіцца на лячэнні ў хатніх умовах. Калі ж у чалавека дыягнастуецца пнеўманія, то медыкі лечаць непасрэдна яе.
Гэтую норму Міністэрства аховы здароўя прыняло з мэтай зніжэння рызыкі заражэння на ВРІ і COVID-19 пры наведванні амбулаторна-паліклінічных арганізацый.