Лекар назваў самыя тыповыя сімптомы омікрону
- 12.02.2022, 18:11
Гэты штам каранавіруса пашкоджвае бронхі і бранхіёлы.
Алег Леснікаў, галоўны лекар Слуцкай лякарні, расказаў аб тым, што з COVID-19 на Случчыне, піша kurjer.info.
Агульная сітуацыя:
- Цяпер мы на ўздыме 5 хвалі.
- У Слуцкай ЦРБ працуюць 4 інфекцыйныя аддзяленні для хворых на COVID-19.
- Усяго ложкаў у аддзяленнях - 237 (20 з іх - для дзяцей).
- Былі дні, калі выклікаў было так шмат, што даводзілася прыязджаць да хворага толькі на наступны дзень.
- Штам «омікрон» ужо ў Слуцку.
Адрозненне омікрону ад дэльты:
- Галоўнае адрозненне омікрону - высокая заразнасць.
- Праз мутацыі вірус зноў «навучыўся абыходзіць» імунную абарону чалавека.
- Омікрон часцей за ўсё не выклікае паразы ніжніх дыхальных шляхоў (пнеўманію).
- Дэльта пашкоджвае альвеолы, омікрон - бронхі і бранхіёлы.
- Працякае ў лягчэйшай форме.
- Яго праявы часта падобныя як у звычайных ВРВІ: падвышэнне тэмпературы, катар, чханне, болі ў горле і кашаль.
- Цяпер колькасць выпадкаў омікрону большая, чым выпадкаў ВРВІ.
Вакцынацыя:
Тыя, хто хварэў на «карону» раней ці быў вакцынаваны, маюць шанец захварэць.
Калі захварэлі, тое гэта амаль бессімптомна або ў лёгкай форме. Часта гэта проста: адно-двухразовае падвышэнне тэмпературы.
Хварэлі прышчэпленыя, але рызыка «атрымаць» цяжкую форму або памерці на парадак меншая.
Найлепшая прафілактыка - максімальна мала бываць у месцах масавага збою людзей.