BE RU EN

Названы самы надзейны спосаб палепшыць эфектыўнасць вакцынацыі ад каранавіруса

  • 22.02.2022, 15:13

Экспэрты з Універсітэта штата Аёва правялі метааналіз некалькіх даследаванняў.

Амерыканскія навукоўцы заявілі, што ёсць наўпроставая сувязь паміж фізічнымі практыкаваннямі і эфектыўнасцю вакцынацыі супраць каранавіруса. Са слоў экспертаў, дастаткова 90-хвілінных рэгулярных трэніровак, каб павялічыць колькасць антыцелаў праз 4 тыдні пасля ўколу, піша cursorinfo.co.il.

Экспэрты з Універсітэта штата Аёва ў ЗША правялі метааналіз некалькіх даследаванняў, каб гэта высветліць.

Навукоўцы заявілі, што будуць прадаўжаць працу над тым, каб вызначыць аптымальны час трэніроўкі пасля вакцынацыі.

Апошнія навіны