BE RU EN

Брытанская выведка расказала, што стаіць за прызначэннем новага камандзіра войскамі РФ ва Украіне

  • 13.04.2022, 10:33

Генерал больш вядомы пад мянушкай «сірыйскі мяснік».

Вайсковая выведка Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter пракаментавала меркаванае прызначэнне Аляксандра Дворнікава новым камандзірам войскамі РФ ва Украіне.

На думку брытанскай выведкі, прызначэнне Дворнікава – гэта спробу цэнтралізаваць камандаванне і кіраванне войскамі. Ведамства мяркуе, што няздольнасць забяспечыць звязанасць і ўзаемадзеянне войскаў моцна перашкаджала расейскаму ўварванню.

«Як і многія іншыя расейскія вайскоўцы, Дворнікаў мае досвед камандавання войскамі ў Сірыі. Ён жа з 2016 года камандаваў войскамі Паўднёвай вайсковай акругі, якая прымыкае да Данбаса. У расейскай прапагандзе акцэнт робіцца на развіццё наступу менавіта на Данбас. Выбар Дворнікава дэманструе, як упарты ўкраінскі супраціў і неэфектыўнае планаванне да вайны прымусіла Расею перагледзець свае аперацыі», - упэўненая брытанская выведка.

Адзначым, што расейскія афіцыйныя крыніцы дагэтуль не пацвердзілі перамены ў вайсковым кіраўніцтве. Аб прызначэнні Дворнікава паведамлялі толькі СМІ і заходнія палітыкі. У СМІ Дворнікаў таксама вядомы пад мянушкай «сірыйскі мяснік».

Апошнія навіны