BE RU EN

Памёр адзін з апошніх кіраўнікоў БССР

  • 5.04.2022, 11:13

Яфрэму Сакалову было 95 гадоў.

На 96-м годзе памёр Яфрэм Сакалоў - адзін з апошніх кіраўнікоў БССР. Аб ягонай смерці паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

У 1987-1990 гадах Яфрэм Сакалоў быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі, гэта значыць кіраўніком БССР. За ім у Менску разагналі першы нефармальны мітынг на Дзяды (1988).

З 1990-га года Сакалоў быў персанальным пенсіянерам саюзнага значэння.

Апошнія навіны