Байдэн здаў станоўчы тэст на каранавірус
- 21.07.2022, 17:58
Прэзідэнта ЗША ізалююць у Белым доме.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн здаў станоўчы тэст на каранавірусную інфекцыю і будзе працаваць дыстанцыйна. Пра гэта 21 ліпеня паведамляе прэс-служба Белага дома.
"Ён цалкам вакцынаваны, двойчы рэвакцынаваны і адчувае вельмі лёгкія сімптомы", – гаворыцца ў паведамленні.
У Белым доме растлумачылі, што Байдэн будзе ізаляваны ў сваёй рэзідэнцыі, але працягне працаваць. У адпаведнасці з пратаколам адміністрацыі прэзідэнта ЗША, кіраўнік дзяржавы зможа вярнуцца да звычайнага фармату працы толькі пасля адмоўнага тэста на COVID-19.
"Белы дом будзе штодня даваць абноўленую інфармацыю аб стане прэзідэнта", - дадалі ў прэс-службе.