«Белыя халаты»: У Беларусь прыйшла новая хваля каранавіруса
- 11.08.2022, 15:10
У лякарнях назіраецца недахоп сродкаў індывідуальнай аховы і дэфіцыт лекаў.
Новая хваля COVID-19 ужо ў Беларусі. Пра гэта паведамляюць у сваім тэлеграм-канале «Белые халаты».
«Мяркуючы з апошніх звестак ад нашых калегаў, у шматлікіх УАЗ (установах аховы здароўя. – рэд.) цяпер назіраецца даволі адчувальны прырост хворых, больш зваротаў у прыёмных аддзяленнях, выклікаў па лініі хуткай дапамогі, зваротаў у паліклінікі», – адзначаюць «Белыя халаты».
Пры гэтым масава захворваюць супрацоўнікі, некаторыя ўжо хворыя вымушаныя прадаўжаць працу з прычыны недахопу кадраў.
Таксама ў некаторых установах назіраецца недахоп сродкаў індывідуальнай аховы і дэфіцыт лекаў. Існуюць праблемы з даступнасцю бустэрных доз вакцын.