BE RU EN

Расея страціла ва Украіне дзве эскадрыллі знішчальнікаў Су-35

  • 11.08.2022, 18:26

Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ.

Расейская Федэрацыя ў вайне супраць Украіны страціла дзве эскадрыллі найноўшых знішчальнікаў Су-35.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на брыфінг намесніка кіраўніка Галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксея Громава.

Паводле ягоных словаў, расейскія самалёты Су-35 паказалі нізкі ўзровень жывучасці ва Украіне.

«За час поўнамаштабнай агрэсіі акупанты страцілі дзве эскадрыллі такіх самалётаў. Гэта блізу 24 адзінак», – адзначыў ён.

Громаў дадаў, што за мінулы тыдзень украінскія сілы збілі 27 паветраных цэляў. А ў сувязі з вялікімі стратамі ў авіяцыйнай тэхніцы вораг рыхтуецца задзейнічаць у баявых дзеянняў Су-24М – гэта састарэлыя бамбавікі, якія былі выведзеныя з баявога складу.

Апошнія навіны