Пад Джанкоем усё яшчэ гараць склады боепрыпасаў
- 16.08.2022, 19:53
З’явіліся відэа наступстваў удару.
У сеціве з'явіліся кадры з наступствамі выбухаў і наступнай дэтанацыі боепрыпасаў на вайсковым складзе пад Джанкоем, якія адбыліся раніцай 16 жніўня.
Адпаведныя відэа апублікаваў Telegram-канал Shot.
На роліках відаць велізарны слуп дыму, які паднімаецца ў неба, шкла і часткі набоеў на дарозе, а таксама пусты пасёлак, дзе ў дамах вылецелі шыбы. Жыхароў у Майскім не засталося - іх эвакуавалі.
Нагадаем, раніцай 16 жніўня ў акупаваным Крыме прагрымелі выбухі на вайсковым складзе ў вёсцы Майскае Джанкойскага раёна. Адбылася маштабная дэтанацыя боепрыпасаў, абвясцілі эвакуацыю мясцовых жыхароў. Акрамя таго, у Джанкоі гарэла падстанцыя.
Выбухі таксама (прагучалі на авіябазе ў пгт Гвардзейскае Сімферопальскага раёна акупаванага Крыма.