BE RU EN

У Беларусі адзначаецца ўздым захворвання на COVID-19

  • 1.09.2022, 15:30

У Берасці ўзрасла колькасць шпіталізаваных.

Лета заканчваецца, людзі прыязджаюць з вёсак і водпускаў, а дзеці вяртаюцца ў школы. Эпідэміялагічная абстаноўка пагаршаецца.

Аб гэтым сёння паведаміў мэр Берасця Аляксандр Рагачук, піша выданне «Вечерний Брест». На сёння ў гарадскіх установах аховы здароўя амбулаторна лечацца амаль 300 чалавек. Большасць пераносіць каранавірус у лёгкай форме, але ўзрасла таксама і колькасць шпіталізаваных.

Аляксандр Рагачук нагадаў гараджанам, што цяпер - самы час прышчапіцца ад COVID-19. У Берасці дастаткова вакцын, якія выкарыстоўваюцца для розных катэгорый насельніцтва. Не так даўно Міністэрства аховы здароўя дазволіла прывіваць і дзяцей з 5 гадоў, а не з 12-ці, як было раней. На 31 жніўня ў горадзе вакцынаванае 70,2% насельніцтва, бустэрную вакцынацыю прайшлі 101 313 чалавек з закончаным курсам вакцынацыі (49,7% ад вакцынаваных).

Апошнія навіны