Стала вядома, калі ў Менску ўключаць ацяпленне
- 15.09.2022, 15:42
У ЖКГ сталіцы назвалі тэрміны.
У ЖКГ Менска пракаментавалі тэрміны ўключэння ацяплення. І таксама падкрэслілі, што жылфонд Менска на 100% гатовы да асенне-зімовага ацяпляльнага сезону, піша «Камсамолка».
Усяго ў сезоне 2022/23 у Менску да ацяплення падключаць больш за 6 тысячаў шматкватэрных дамоў. Як заўсёды, найперш ацяпленне ўключаць у дзіцячых садах і школах, а таксама лякарнях, паліклініках і іншых медустановах Менска. На другім этапе цеплыня з'явіцца ў адміністрацыйных будынках і жылым фондзе.
Калі ў Менску ўключаць ацяпленне паводле графіка
Для ўключэння ацяплення ў Менску ў жылым фондзе тэмпература паветра на вуліцы павінна не перавышаць 8 градусаў цягам пяці сутак. Паводле словаў намесніка гендырэктара Менскай гарадской ЖКГ, ацяпленне на ўсіх аб'ектах сталіцы падключаць у адпаведнасці з устаноўленым упаўнаважанымі арганізацыямі графікам.