BE RU EN

Нямеччына перадасць Украіне яшчэ дзве РСЗА Mars II і 50 бронемашын Dingo

  • 15.09.2022, 18:17

Украінскія вайскоўцы павінны прайсці навучанне па працы з РСЗА да канца верасня.

Нямеччына паставіць Украіне яшчэ дзве рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) Mars II.

Пра гэта 15 верасня падчас паседжання кіраўніцтва Бундэсвэра заявіла міністарка абароны ФРГ Крысцінэ Ламбрэхт, паведамляе DW.

Са слоў Ламбрэхт, украінскія вайскоўцы павінны прайсці навучанне па працы з РСЗА да канца верасня.

Таксама Нямеччына плануе перадаць Украіне 50 бронемашын тыпу Dingo, дадала кіраўніца мінабароны ФРГ.

Акрамя таго, Ламбрэхт паабяцала найбліжэйшым часам скончыць запланаваны абмен з Грэцыяй, падчас якога Афіны паставяць Кіеву 40 савецкіх баявых браняваных машын пяхоты, а замест гэтага атрымаюць ад ФРГ 40 БМП Marder.

Апошнія навіны