BE RU EN

Аналітык: У Расеі надыйшоў «bardak time»

  • 19.09.2022, 9:23

Пуцін некампетэнтны ў вайсковым плане.

Таму тое, што вайсковыя камандзіры ўвесь час вымушаныя ўзгадняць усе свае пастановы з ягоным планам, з'яўляецца адным з чыннікаў, якія прывёў да «поўнага паралічу» расейскіх войскаў ва Украіне.

Пры гэтым гэты параліч распаўсюджваецца не толькі на войска РФ, але і на наймітаў прыватных вайсковых кампаній (ПВК) і баевікоў так званых «ЛНР» і «ДНР». Пра гэта распавёў аўстрыйскі ваенны аналітык, экспэрт у выкарыстанні баявой авіяцыі Томас Купер у сваім блогу, піша «Главред».

Ён адзначыў, што самая цяжкая сітуацыя зараз для расейскіх акупантаў на Харкаўшчыне. Так, на ўсходзе Харкаўскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы пастаянна б'юць па расейскіх штабах і іншых важных аб'ектах рэшткаў 20-й агульнавайсковай арміі РФ. Пры гэтым акупанты, якія там засталіся, не да канца разумеюць, у чым менавіта іх задача на гэты час.

З такой праблемай сутыкнуліся таксама расейскія захопнікі на паўднёвым усходзе Харкаўшчыны. Яны дагэтуль не адыходзяць, хоць ужо не могуць утрымаць лінію фронту, якую трымаюць уздоўж рэк Аскол і Северскі Данец.

Экспэрт зазначыў, што акупанты ўжо страцілі Яравую на ўсход ад Святагорска. Але пры гэтым усім яны яшчэ стараюцца трымаць пазіцыі далей на поўнач і на паўднёвы ўсход.

«Напраўду гэта Пуцін і іншыя расейскія шавіністы-ілюзіяністы намагаюць на лініі «Чырвонага» Лімана любой цаной – хоць цяпер у гэтым зусім няма сэнсу. Зрэшты, расейцы дагэтуль там», – адзначае Купер.

Экспэрт таксама апісаў сітуацыю на Данбасе. Ён адзначае, што баевікі так званых «Л/ДНР» ашаломленыя падзеямі, якія адбываюцца, аднак усё адно яшчэ не прызнаюць, што Пуцін выкарыстоўвае іх як «гарматнае мяса».

Купер распавёў, што 3-ці вайсковы корпус РФ, які Крэмль кідаў на Харкаўшчыну, як высветлілася, перакідвалі туды на замену, а не на падмацаванне. Больш за тое, усе гэтыя сілы былі раскіданыя на вялікай тэрыторыі ад Купянска на Харкаўшчыне аж да Вугледарскага раёна Данецкай вобласці.

Экспэрт падкрэсліў, што пасля гэтага ўсяго можна зрабіць выснову, што ў расейскіх войсках і ў РФ наступіў «bardak time» і параліч войска краіны-агрэсара.

Пры гэтым экспэрт дадае, што Пуцін надумаў стварыць новую лінію фронту. Яна будзе размяшчацца прыкладна на паўночны захад ад былой лініі размежавання, аднак яшчэ невядома, дзе дакладна.

Апошнія навіны