У Беларусі ліквідуюць прыватныя школы?
- 20.09.2022, 12:40
Лукашэнка назваў іх «антыдзяржаўнай клаакай» і загадаў увесці ліцэнзаванне.
На сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам Лукашэнка пракаментаваў надзвычайнае здарэнне ў прыватнай школе. Нагадаем, у канцы мінулага тыдня ў прыватнай школе «Смарт скул» стрэліў у аднакласніцу з пнеўматычнага пісталета.
«Пачалі разбірацца, а там кіраўніцтва школы, гэта паводле першай інфармацыі, яны ж на дух не ўспрымаюць беларускую дзяржаву. Гэта што, там муць нейкая, нейкая клаака ўтварылася антыдзяржаўная? Ну, 26 дзяцей. Ну, што гэта за школа? Таму я даручыў неадкладна ўвесці ліцэнзаванне, з учорашняга дня. Народная адукацыя, школы, ВНУ - гэта не тая сфера, дзе мы жартаваць павінны», - заявіў ён.
«Трэба зачысціць усё пад нуль у сістэме адукацыі», -дадаў Лукашэнка.