BE RU EN

«Калі што, у Расеі ўжо ледзь не пераварот ідзе»

  • 24.09.2022, 11:07

Жонка акупанта расказала мужу аб крытычнай сітуацыі праз мабілізацыю.

У чарговым перахопе ўкраінскай выведкі жонка распавядае мужу, які ваюе ў войску «ДНР», аб незадаволенасці дзеяннямі Пуціна сярод насельніцтва на тэрыторыі РФ.

Пра гэта паведамляюць у ГУР МА Украіны.

«Так, а раптам гэта, увойдуць (украінцы), ты будзеш адтуль сыходзіць неяк? Ты прадумаў, калі што, як адтуль уцякаць?», - пытаецца жанчына.

Яе муж, «ДНРавец», адказвае, што «ніяк».

У сваю чаргу яна «матывуе» мужчыну і расказвае пра настроі расейцаў пасля абвяшчэння Пуціным «частковай» мабілізацыі:

«Там ужо, калі што, у Расеі ледзь не пераварот ідзе. Зразумеў? Новыя гарнізоны ўжо не адпраўляюць сюды. Фармуюць – усе адмаўляюцца мабілізавацца. У многіх абласцях хацелі абвясціць поўную мабілізацыю, але дэпутаты ўсе адмовіліся - гэтыя мэры - зразумеў, што ніхто мабілізаваць не будзе. Пішуць усе на Пуціна, каб адхіліць ад улады».

Апошнія навіны