У Іркуцкай вобласці РФ мужчына адкрыў страляніну ў вайсковым каісарыяце
- 26.09.2022, 9:17
(абноўлена) Паранены начальнік наборнай камісіі.
У горадзе Усць-Ілімск Іркуцкай вобласці РФ мужчына распачаў страляніну ў вайсковым камісарыяце, паведамляе «Медуза».
З розных паведамленняў, у выніку пацярпеў начальнік наборнай камісіі. «Тайга.інфа» піша, што, паводле апошніх звестак, мужчына паранены.
Афіцыйнай інфармацыі аб тым, што здарылася, пакуль няма.
Тэлеграм-каналы апублікавалі відэа інцыдэнту. На ім мужчына, які стаіць на сцэне ў невялікай зале, страляе ў чалавека за кафедрай, пасля чаго той падае, а прысутныя выбягаюць з памяшкання.
З розных звестак, перад стралянінай злачынца сказаў «Ніхто не будзе ваяваць» або «Цяпер усе паедзем дадому». На відэа гэтыя словы не патрапілі.