Бутусаў: Расейцаў, якіх схапілі на вуліцах, ужо адпраўляюць на фронт
- 26.09.2022, 9:44
РФ спехам латае дзюры ў баявых парадках.
Расейцы спрабуюць «заткнуць дзіркі» ў баявых парадках усялякім коштам, адзначыў украінскі журналіст Юрый Бутусаў у «Фэйсбуку». Ён падаў прыклад, як адзін з танкавых палкоў РФ камплектуецца тымі, каго паспелі схапіць на вуліцы.
«Цікавая інфармацыя. 237-й танкавы полк 3-й мотастралковай дывізіі папаўняецца першымі ж мужчынамі, якіх паспеў схапіць васковы камісарыят і без падрыхтоўкі адразу накіроўваюць на фронт ва Украіну», - напісаў Бутусаў.
Ён нагадаў, што 3-я дывізія была разбітая ў шматмесячных баях пад Ізюмам Харкаўскай вобласці, і зараз знаходзіцца на Аскольскім фронце.
«Яе не могуць вывесці з фронту, спрабуюць папоўніць кім-небудзь. Гэта добрая прыкмета, што сітуацыя там у акупантаў крытычная, спрабуюць заткнуць дзіркі ў баявых разліках усялякім коштам», - дадаў Бутусаў.