Украінскія марскія пяхотнікі знішчылі дзве гарматы з боекамплектам і самаходную гаўбіцу акупантаў
- 26.09.2022, 10:22
Таксама быў знішчаны варожы склад з бронетэхнікай.
Украінскія марскія пяхотнікі знішчылі тры адзінкі варожай артылерыі з разлікамі, а менавіта - дзве гарматы з прыслугай і боекамплектам і самаходную гаўбіцу «Акацыя».
Відэа апублікавалі на старонцы ў Facebook ВМС УС Украіны.
Адзначаецца, што тры адзінкі варожай бронетэхнікі наша марская пяхота разграміла напярэдадні, 24 верасня, у выніку нанясення агнявых удараў. Таксама быў знішчаны варожы склад з бронетэхнікай.