BE RU EN

«Выжывуць толькі буйныя кампаніі»

  • 26.09.2022, 12:35

Беларускія дальнабойнікі ў паніцы.

Апытанне сярод аўтавознікаў паказала, што амаль палова рэспандэнтаў асцерагаецца развіцця марскіх і чыгуначных шляхоў дастаўкі грузаў, піша «Онлайнер». «Выжывуць толькі буйныя кампаніі, колькасць наземных перавозак скароціцца», – так палічыла 44% апытаных.

Траціна ўдзельнікаў апытання, праведзенага сярод беларускіх карыстальнікаў міжнароднай біржы аўтаперавозак ATI.SU, не думае, што перавозка іншымі тыпамі транспарту моцна паўплывае на рынак. 31% рэспандэнтаў выбралі варыянт адказу «Чыгунка і марскія шляхі не заменяць аўтаперавозкі».

Чвэрць апытаных (25%) адзначылі: «Развіццё чыгункі і марскіх шляхоў станоўча паўплывае на дальнабойнікаў - бо да партоў грузы трэба дастаўляць па сушы».

«Асцярогі часткі гульцоў рынка можна зразумець. У апошнія паўгода на беларускім рынку міжнародных аўтаперавозак назіраецца як зніжэнне аб'ёмаў, так і падзенне ставак, - агучыла меркаванне Таццяна Салдаценка, дырэктарка кампаніі прадстаўніка «Біржы ATI.SU ў Беларусі». - Але няправільна думаць, што развіццё чыгунак і марскіх шляхоў - прычына заняпаду аўтаперавозак. Пастаўкі іншымі спосабамі імкнуцца ўкараніць там, дзе на аўтамабілях працаваць стала немагчыма. Не выключана, што развіццё марскіх перавозак зможа стымуляваць аўтамабільныя і ўзмацніць попыт на дастаўку грузаў у расейскія парты».

Апошнія навіны