BE RU EN

Мабілізацыя абрынула расейскі рынак на 2,5 трыльёна рублёў

  • 26.09.2022, 14:45

РФ нанесены велізарная эканамічная шкода.

2,5 трыльёна расейскіх рублёў капіталізацыі страціў індэкс МасБіржы з 20 верасня, калі Дзярждума РФ у экстраным рэжыме прыняла папраўкі аб мабілізацыі і вайсковым становішчы, за якім рушыла пастанова Пуціна заклікаць у войска сотні тысяч рэзервістаў, піша Finanz.ru.

Спроба супакоіцца, зробленая рынкам у канцы мінулага тыдня, была марнай і абярнулася новым распродажам у панядзелак.

На навінах аб тым, што ФСБ пачынае абмяжоўваць выезд з Расеі, Пуцін пагражае міру ядзернай зброяй, а Крэмль рыхтуецца цалкам закрыць межы пасля заканчэння «рэферэндумаў» - індэкс МасБіржы ўпаў яшчэ на 9%.

Сбербанк упаў на 7%, Газпрам – на 6,4%, Сургутнефтегаз – на 17%, Раснафта – на 12%, Мечэл – на 17%, Саўкамфлот – на 14%, Аэрафлот – на 13%.

Тое, што мы бачым на рынку – гэта курчы, якія ўзнікаюць праз дзеянні спекулянтаў і насельніцтва, мяркуе Дзмітрый Палявы, дырэктар у інвестыцыях ІЧ «Лока-Інвест».

Тое, што адбываецца ў краіне, паводле ягоных слоў, абяцае "эканамічную шкоду аж да страты рынкам той формы, у якой многія яго цяпер ведаюць".

Апошнія навіны