У Нямеччыне прынізілі Крэмль
- 26.09.2022, 15:04
Заявы расейскага дыктатара нічога не вартыя.
Міністр сельскай гаспадаркі Нямеччыны Джэм Аздэмір раскрытыкаваў заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб тым, што ўкраінскае зерне экспартуецца нібыта выключна ў краіны Еўразвязу.
Ён падкрэсліў, што падобныя заявы Пуціна «можна выкарыстоўваць як туалетную паперу», піша «Главред» са спасылкай на Stuttgarter Zeitung.
Нямецкі міністр сельскай гаспадаркі нагадаў, што Украіна ўжо транспартавала 14 млн. тон сельскагаспадарчай прадукцыі па сушы або праз парты Чорнага мора.
«Гэта таксама праўдзіва, як і ўсе астатнія заявы Уладзіміра Пуціна. Вы можаце выкарыстоўваць гэта як туалетную паперу», - сказаў ён каментуючы заяву кіраўніцтва РФ аб тым, што ўкраінскае збожжа нібыта не паступае ў краіны, якія найбольш маюць у ім патрэбу.
Пры гэтым нямецкі палітык звярнуў увагу на шантаж РФ і заклікаў прапрацаваць пастаянныя альтэрнатывы чарнаморскаму маршруту, каб Украіна была яшчэ менш уразлівая.
«Мы перавезлі значна больш, чым хто-небудзь мог прадугледзець спачатку», - дадаў Аздэмір.
Нагадаем, раней расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін у шаленстве і абвінаваціў Еўразвяз нібыта ў «падмане», звязаным з экспартам украінскага збожжа «зялёным калідорам».
Ён нават заявіў аб неабходнасці змяніць кірункан вывазу збожжа.