У Расеі затрымалі консула Японіі
- 26.09.2022, 18:47
Вінавацяць у «шпіянажы».
У Расеі заявілі пра затрыманне японскага консула Матакі Тацуноры нібыта за «шпіянаж».
Паводле дыпламатычных каналаў японскаму боку заяўлены пратэст, а сам консул абвешчаны персонай нон грата.
Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».
«Консул затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні за грошы звестак абмежаванага распаўсюджвання пра актуальныя аспекты супрацоўніцтва Расеі з адной з краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, уплыве санкцыйнай палітыкі Захаду на эканамічную сітуацыю ў Прыморскім краі», – піша выданне.