У працаўнікоў «Гродна Азоту» забяруць мабільныя тэлефоны
- 28.09.2022, 16:42
Супрацоўнікі прадпрыемства пераходзяць на кнопачныя.
На «Гродна Азоце» выйшаў загад аб адабранні мабільных тэлефонаў у працоўных на час працы.
«Начальнікі двух цэхаў ужо падалі заяўкі на закуп кнопкавых», - распавёў чытач сайта Charter97.org.
У 2021 годзе гэтая забарона прагаворвалася, але так і не набыла моц.