Лукашэнка раптоўна паляцеў з Беларусі
- 25.01.2023, 11:30
Яго самалёт узяў курс на Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня надумаў паляцець у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Рэспубліку Зімбабвэ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе дыктатара.
Раней гэтыя візіты не анансавалі. Інфармацыя аб тым, што Лукашэнка вылецеў у ААЭ, з'явілася амаль аб 11 раніцы.
Паводле інфармацыі прэс-службы, Лукашэнка паляцеў у краіны "на запрашэнне" іх кіраўніцтва. Ён павінен правесці ў ААЭ і Зімбабвэ "шэраг і перамоў".
Больш падрабязнасцей пакуль няма.