На плошчы Перамогі ў Менску прадаецца кватэра Элеаноры Язерскай
- 25.01.2023, 21:10
Кошт - $120 тысяч.
Двухпакаёвую кватэру з гісторыяй на плошчы Перамогі ў Менску прадаюць за $120 тысяч. Пра гэта паведамляе партал realt.by. Інтрыга ў тым, што там жыла да 67 гадоў, гэта значыць да самай смерці, эпатажная беларуская акторка, тэле- і радыёвядоўца Элеанора Язерская.
Высветлілася, кватэрай актыўна цікавяцца і прыходзяць паглядзець - але ніхто з патэнцыйных пакупнікоў не цікавіўся яе былой гаспадыняй. Язерская пайшла ў 2014 годзе, прайшло ўжо 8 гадоў. Свецкую львіцу маглі ўжо і прызабыць. Ды і ад ранейшай кватэры, якая нагадвала салон, не засталося і следу. У «двушцы» быў зроблены някідкі рамонт, цяпер тамака проста голыя белыя сцены.
Спадчыннікі ўжо выстаўлялі кватэру на продаж у 2015 годзе за 140 тысяч даляраў, але тады пакупнік, відаць, не знайшоўся. Агульная плошча кватэры 60,8 квадратнага метра, так што выходзіць, што «квадрат» варта $1974.
Элеанору Язерскую часта называлі «свецкай ільвіцай», і ёй гэта падабалася. Яна доўгі час працавала на беларускай тэлевізіі, дзе вяла ў 90-х «Салон Элеаноры Язерскай», а пазней цыкл «Жанчыны XX стагоддзя» на СТВ.