BE RU EN

Расея перадыслакавала з Беларусі знішчальнік-бамбавік Су-34

  • 28.01.2023, 14:16

Самалёт узляцеў з аэрадрома ў Баранавічах.

У пятніцу, 27 студзеня, расейскія акупанты перадыслакавалі свой знішчальнік-бамбавік Су-34 назад у РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інфармацыю маніторынгавых груп.

«(27 студзеня - рэд.) з аэрадрома «Баранавічы» ўзляцеў Су-34 ВКС РФ і адправіўся ў РФ, пакінуўшы тэрыторыю Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні маніторынгавай групы.

Там таксама зазначаюць, што, агулам сітуацыя на тэрыторыі Беларусі не змянілася. За мінулы дзень актыўнасць была дастаткова нізкай за выключэннем пары калон з тэхнікай і палётаў авіяцыі.

Апошнія навіны