Польшча стварае міжнародную кааліцыю донараў танкаў для Украіны
- 28.01.2023, 14:49
Міністэрства абароны правяло перамовы з краінамі, якія маюць Leopard 2A4.
Польшча выступіла ініцыятаркай стварэння міжнароднай кааліцыі донараў для забеспячэння Украіны сучаснай бронетэхнікай. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
«На маю ініцыятыву мы правялі перамовы сярод краін з танкамі Leopard 2A4, каб супольна стварыць кааліцыю донараў сучаснага бранятанкавага ўзбраення для Украіны», - напісаў Блашчак.
Кіраўнік Мінабароны Польшчы не ўдакладніў, пра якія менавіта краіны ідзе гаворка. Але апублікаваў фота, дзе ён сядзіць на фоне сцягоў Гішпаніі, Швэцыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Польшчы, Канады, Турцыі і NATO.
Як паведамляў сайт Charter97.org, краіны Захаду паабяцалі Украіне 321 цяжкі танк. Аб гэтым заявіў пасол Украіны ў Францыі Вадзім Амельчанка ў пятніцу, 27 студзеня.