BE RU EN

На Луганшчыне УСУ знішчылі шпіталь з расейскімі акупантамі

  • 28.01.2023, 18:53

Зліквідаваныя дзясяткі захопнікаў.

У Новаайдары Луганскай вобласці знішчана шпіталь, у якім лячылі параненых расейскіх захопнікаў. Дзясяткі акупантаў зліквідаваны. Кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай паведаміў:

- Новаайдар. Нешта не так з лякарняй, дзе рашыстаў лячылі... Дзясяткі загінулых оркаў не далячыліся. У Кабзона аншлаг. Sold out забяспечыла «баваўнятка», - іранічна адзначыў Гайдай.

У той жа час акупанты сцвярджаюць, што па шпіталі акупантаў нібыта стрэліў HіMARS - выпушчаныя нібыта 4 ракеты тыпу M31 GMLRS. Афіцыйна ў мінабароны РФ прызналі ліквідацыю 14 акупантаў, 24 - параненыя.

Апошнія навіны