Лукашэнку ў Зімбабвэ надзелі на шыю вянок са штучных кветак
- 30.01.2023, 19:23
Прэзідэнт Зімбабвэ, здаецца, не хацеў сустракацца з дыктатарам.
Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам 30 студзеня прыбыў у Зімбабвэ.
Так, блізу 16-й гадзіны паводле менскага часу самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў аэрапорце сталіцы Зімбабвэ – Харарэ. Беларускага ўзурпатара сустракаў кіраўнік Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва.
Лукашэнку надзелі на шыю вянок са штучных кветак.
Прэзідэнт Зімбабвэ, здаецца, не хацеў сустракацца з дыктатарам. Мяркуючы з сказанай Лукашэнкам фразы, Эмерсан Мнангагва ўнікаў кантактаў з беларускім дыктатарам.
– Ты думаў, я цябе не знайду? – сказаў Лукашэнка зімбабвійскаму прэзідэнту.
Як паведамляў Charter97.org, СМІ Зімбабвэ пішуць пра скандалы, звязаныя з Лукашэнкам.