BE RU EN

За тры месяцы Украіна можа атрымаць да ста танкаў Leopard

  • 30.01.2023, 21:05

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Украіны.

УСУ могуць атрымаць да ста танкаў ад заходніх партнёраў на працягу трох месяцаў, перакананы намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Мельнік.

У эфіры тэлемарафону ён паведаміў, што Украіна засяродзілася на танках Leopard, таму што іх больш за ўсё і яны ёсць не толькі на ўзбраенні еўрапейскіх партнёраў. Ён удакладніў, што гэтыя танкі ёсць і ў Лацінскай Амерыцы.

«Leopard - гэта тое, што можа быць пастаўлена хутка з Польшчы, Нямеччыны, іншых дзяржаў. Я спадзяюся, што на іх аснове будзем мець хаця б да 100 танкаў. Гэта рэальна. Гэта рэальна мець, калі мы гаворым пра гэты перыяд да трох месяцаў», - падкрэсліў дыпламат.

Апошнія навіны