BE RU EN

ГУР разграміла базу расейскіх гелікаптэраў у Сочы напярэдадні прыезду Пуціна

  • 1.10.2023, 19:50

Украінская выведка раскрыла дэталі паспяховага нападу беспілотнікаў.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны пацвердзіла паспяховую атаку беспілотнікамі на стаянку расейскіх гелікаптэраў у Сочы ў нядзелю, 1 кастрычніка.

Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі ГУР, украінскія дроны патрапілі ў стаянку гелікаптэраў у раёне Адлера ў горадзе Сочы.

Раней 1 кастрычніка расейскае Мінабароны заявіла пра «знішчэнне» сродкамі СПА беспілотніка над Краснадарскім краем. Таксама паведамлялася пра маштабныя атакі БПЛА на расейскі горад Сочы. У аэрапорце было затрыманае адпраўленне больш за 10 рэйсаў.

Цікава, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на гэтым тыдні будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай», паведамляе «Расея 1». «Валдай» пройдзе ў Сочы з 2 да 5 кастрычніка.

Апошнія навіны