Экспэрты: На гэтым тыдні даляр паб'е рэкорд у Беларусі
- 2.10.2023, 8:00
Еўра таксама пойдзе ўверх.
На мінулым тыдні курс даляра ЗША чарговы раз сёлета абнавіў гістарычны максімум. На таргах валютнай секцыі беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер 28 верасня пара USD/BYN спынілася на 3,2870, піша Myfin.by.
На гэтым тыдні асноўнай падзеяй абяцае стаць публікацыя справаздачы рынку працоўнай сілы ў Штатах NFP у пятніцу 6 кастрычніка а 15:30 паводле менскага часу, да гэтага часу рынак знаходзіцца пад уплывам фундаментальных чыннікаў.
На беларускім валютным рынку не выключаны рост курсу даляра да мяжы ў USD/BYN 3,3000. Еўра таксама здольны аднавіцца да курса EUR/BYN 3,5000. Расейскі рубель застаецца пад ціскам, курс будзе дрэйфаваць да RUB/BYN 3,3500 за 100 расейскіх рублёў.