BE RU EN

Балгарыя замыкае мяжу для аўтамабіляў з расейскімі нумарамі

  • 2.10.2023, 11:14

Ужо сёння.

На фоне масавых антырасейскіх санкцый Балгарыя забароніць уезд расейскіх аўтамабіляў на тэрыторыю краіны.

Аб гэтым заявіў кіраўнік памежнай паліцыі краіны Антон Златанаў, адзначыўшы, што забарона пачне дзейнічаць з 2 кастрычніка, паведамляе 24chasa.bg.

"Да канца дня на тэрыторыі Балгарыі пачне дзейнічаць забарона на ўезд расейскіх легкавых аўтамабіляў у нашу краіну", — сказаў Златанаў.

«Сёлета маем рэкордны міграцыйны націск. У параўнанні з мінулым годам назіраецца рост на 50% за першыя дзевяць месяцаў... Гэта вялізная колькасць людзей», — сказаў ён.

Апошнія навіны