У беларускіх ВНУ ўводзяць абавязковую вайсковую падрыхтоўку
- 2.10.2023, 11:55
Цяпер улады вызначаюцца з праграмай і колькасцю гадзін.
Беларускія студэнты будуць праходзіць абавязковую вайсковую падрыхтоўку.
Такія заняткі пачнуцца ў ВНУ з 1 верасня наступнага года. Цяпер улады вызначаюцца з праграмай і колькасцю гадзін. Пра гэта ў эфіры гомельскага тэлеканала заявіў начальнік вайсковага-транспартнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту Аляксей Паддубны, заўважыла "Наша Ніва".
Паводле ягоных слоў, не ўсе беларусы праходзяць вайсковую службу, бо войска ў нас кампактнае. Таму студэнтам і патрэбна вайсковая падрыхтоўка.
На курсе навучэнцы даведаюцца аб элементарных вайсковых навыках, у тым ліку пройдуць базавую агнявую падрыхтоўку. Іх навучаць тактычнай медыцыне, абыходжанню з хімічнымі рэчывамі і мінна-выбухнымі загародамі.