BE RU EN

Беларус з рэкордам перамог у марафонскім заплыве ў самым глыбокім каньёне Еўропы

  • 3.10.2023, 12:45

Цягам 20 кіламетраў плыўцам давялося плыць супраць цячэння ракі.

Беларускі плывец Леанід Карабейнікаў стаў пераможцам марафонскага заплыву SulakRace ў Сулацкім каньёне ў Дагестане, які з'яўляецца самым глыбокім у Еўропе, піша БелТА.

Спартовец з Воршы праплыў дыстанцыю працягласцю 27 км за 7 гадзін 1 хвіліну і 28 секунд - гэта рэкорд заплыву, які праводзіўся ўжо пяты раз. Асаблівасць гэтага найцяжэйшага заплыву ў тым, што цягам 20 км плыўцам даводзіцца плыць супраць цячэння ракі, што вельмі цяжка.

На дыстанцыі 11,5 км другім фінішаваў мянчук Аляксандр Маковіч, які паказаў вынік 2 гадзіны 46 хвілін і 50 секунд. Год таму ён быў пераможцам на гэтай дыстанцыі. На гэты раз першынстваваў Артурас Кантаўскас з Санкт-Пецярбурга. Яшчэ адзін беларускі спартовец Дзяніс Бында з Менска заняў трэцяе месца на дыстанцыі 3,6 км (вынік — 1 гадзіна 6 хвілін 56 секунд). Перамог тут Сяргей Колычаў з Самары.

SulakRace ўваходзіць у марафонскую серыю Grand Swim Series разам з заплывамі на Байкале (35 км), Ісык-Кулі (45 км), Балхашы (38 км), у Балтыйскім моры каля Куршскай касы (35 км) і іншымі.

Глыбіня Сулацкага каньёна дасягае 1920 м, гэта на 63 м глыбей за Гранд-каньён у ЗША і возеры Байкал, максімальная глыбіня якога 1642 м.

Апошнія навіны