Расейскія вайскоўцы ўзбунтаваліся праз іржавыя міны
- 3.10.2023, 17:50
«Падарунак» ад Мінабароны РФ паказалі на відэа.
Расейскія вайскоўцы скардзяцца на іржавыя боепрыпасы, якія ім пастаўляе са сваіх складоў Мінабароны РФ.
Відэа з адпаведнай заявай яны апублікавалі ў сацсетках, паведамляе nv.ua.
На ім відаць, што сотні мін, якія прыбылі да іх, былі пакрытыя іржой, праз што расейцам давялося іх даслоўна адмываць.
Пры гэтым ужытыя імі захады таксама выявіліся малаэфектыўнымі, бо нават вычышчаныя набоі пасля столькіх гадоў захоўвання проста не выбухаюць.
«Карацей, на вайне рыхтуемся да вайны. Вось такія вось у нас... Вось яны, нашы боепрыпасы... На 82-і мінамёт. Вось прывезлі нам 600 мін. Вось цяпер, каб паваяваць, мы іх будзем мыць саляркай. Вось многія ўжо падрыхтаваныя, з іржавымі ўзрывальнікамі. Ну, будзем кідаць. З шасці дзве выбухаюць. Так вось ваюем. Так што, хто не верыць, што мы ваюем іржавым узбраеннем, іржавымі мінамі, няхай прыязджае... І так кожны раз. Перамываем часам па паўтары тысячы мін», - прызнаўся аўтар відэа.