BE RU EN

У Курапатах зноў заўважаныя акты вандалізму

  • 3.10.2023, 16:25

Мемарыял апаганьваюць ужо не першы раз.

У Курапатах зноў апаганілі крыжы, у тым ліку крыж памяці Вацлава Ластоўскага, а таксама рэпрэсаваных палякаў, піша партал Katolik.life.

Як піша выданне, перад гадавінай Ночы расстраляных паэтаў (ноч з 29 на 30 кастрычніка) група каталіцкіх вернікаў наведала мемарыяльны комплекс Курапаты, каб памаліцца за ахвяраў масавых расстрэлаў, рэпрэсаваных у 1937 годзе, і за палітвязняў, якія сядзяць у турмах цяпер.

На месцы вернікі заўважылі новыя выпадкі вандалізму на крыжах, у тым ліку і крыжы памяці Вацлава Ластоўскага, беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, этнографа, які таксама быў расстраляны ў выніку сталінскіх рэпрэсій у 1938 годзе.

«На крыжы Ластоўскага зноў з'явілася слова “вупір”, а на крыжы ў памяць польскіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій напісана “Сядзіце ў «Крэсах», ляхі! Узгадвайце плахі...”» – расказалі Katolik.life вернікі.

Крыж памяці Ластоўскага апаганьваюць ужо не першы раз. Аналагічны выпадак адбыўся таксама ў траўні сёлета, аднак пра пошук або пакаранне вінаватых у вандалізме афіцыйныя ўстановы ні разу не паведамлялі.

Апошнія навіны