Украінская выведка пракаментавала расейскую «творчасць» на аэрадромах
- 3.10.2023, 21:06
Засталося толькі пусціць шаманаў з бубнамі.
Пасля нападаў на аэрадромы на тэрыторыі РФ расейцы пачалі прыдумляць спосабы, як абараніць свае самалёты. Яны сталі «прыкрываць» іх шынамі і нават маляваць графіці самалётаў.
Як расказаў «24 каналу» прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў, каментуючы расейскую «творчасць», удары па варожых аб'ектах – сярод іншага аэрадромах – з'яўляюцца вялікай пагрозай для ворага. Праз гэта ў РФ пачалі перакідваць авіяцыю на іншыя аэрадромы, што не з'яўляецца простай задачай.
«Таму мы бачым шыны і размалёўку графіці самалётаў – гэта спроба падмануць састарэлымі метадамі сучасныя тэхналогіі і спадарожнікі. Гэта значыць, спадарожнік зняў, як яны малююць, але яны думалі, што змогуць кагосьці ў чымсьці падмануць. Могуць яшчэ шамана з бубнамі пусціць. Шаманізм – вельмі папулярная з'ява сярод палітычнай эліты Расеі», – растлумачыў Юсаў.