BE RU EN

Лаўроў вельмі сур'ёзна захварэў

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «Крамлёўскі цырк»
  • 4.10.2023, 14:58

У яго галаве зараз толькі адно слова.

Шызафрэнія каня.

Лаўроў вельмі сур'ёзна захварэў, бо ў ягонай галаве цяпер толькі «нацызм».

Былы дыпламат, а сягоння даносчык Крамля заявіў, што ўсе, хто забараняюць уезд у краіну расейскім нумарам, з'яўляюцца няйначай, як «нацыстамі».

«Мяне ўразіла, з якой хуткасцю з еўрапейцаў, з усіх практычна зляцела гэтая знешняя прыстойнасць, якой яны прыкрываліся ў апошнія гады, захоўваючы ў сабе нейкія рэшткі не толькі дыпламатыі, але і элементарнай этыкі. Але, увогуле, гэта праява таго, што прынята называць «нацызмам», - мяркуе ён.

Тэлеграм-канал «Крамлёўскі Цырк»

Апошнія навіны