BE RU EN

Без уліку дэнамінацый курс даляра дасягнуў 333 мільёнаў рублёў

  • 4.10.2023, 17:54

Гэта недасяжны рэкорд на абшарах былога СССР.

Сёння на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША дасягнуў новага гістарычнага максімуму - 3,3327 рубля.

Па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам у былым СССР, сведчыць аналіз "Позіркам" валютных курсаў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан - 12.216.010, Туркменістан - 8.750.000, Украіна - 3.659.010 і Грузія - 2.680.200.

Далей: Таджыкістан - 1.096.210, Казахстан - 238.625, Расея - 99.268, Азербайджан - 85.000, Арменія - 82.690, Малдова - 18.217 і Кыргызстан - 17.742.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва - 329,81, Эстонія - 149,46, Латвія - 134,26.

Курс даляра ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыяў складае 16.100.000.000 рублёў

Апошнія навіны