BE RU EN

Сілавікі зладзілі «хапун» у Ваўкавыску

  • 4.10.2023, 17:31

Затрыманыя мінімум шэсць чалавек.

У Ваўкавыску сілавікі затрымалі як мінімум шэсць чалавек. Гэта вынікае з відэа, якое апублікаваў тэлеграм-канал сілавікоў.

Затрыманых абвінавачваюць у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Паведамляецца, што затрыманні адбыліся 25 верасня ў рамках «спецмерапрыемства».

Раней стала вядома пра не менш як восем затрыманых у Ваўкавыску. Такім чынам, за тыдзень у горадзе затрымалі сама меней 12 чалавек.

Са слоў праваабаронцаў, «зачыстка» ў раёне пачалася пасля таго, як падчас аднаго з бытавых выклікаў быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі сілавікоў з Менска і Гародні.

Апошнія навіны