BE RU EN

Журналісты спыталі лукашыста Савіных, чаму яго дачка жыве ў Вялікай Брытаніі

  • 4.10.2023, 18:14

Лізавета працуе ў буйной брытанскай карпарацыі.

Былы прэс-сакратар МЗС і экс-амбасадар Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных - адзін з актыўных крытыкаў Захаду і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Але яго дачка Лізавета даўнавата жыве і працуе ў Вялікай Брытаніі, якую афіцыйны Менск уважае за недружалюбную. «Зеркало» даведалася падрабязнасці і спытала адыёзнага палітыка, ці не перашкаджаюць яму гэтыя факты настойліва абвінавачваць Захад у развязванні вайны ва Украіне і называць яго агрэсіўнай цывілізацыяй.

Увагу на тое, што 34-гадовая дачка Андрэя Савіных Лізавета жыве і працуе ў Вялікай Брытаніі, звярнуў у сваім тэлеграм-канале перформер Уладзіслаў Бохан. Прааналізаваўшы старонкі ў Facebook Андрэя Савіных і яго жонкі, ён адшукаў у сацсетках іх дачку Лізавету. На яе старонцы ў LinkedIn пазначаны месцы вучобы (Жэнева) і працы (Лондан).

Мяркуючы з інфармацыі, размешчанай у профілі Лізаветы Савіных у сацыяльнай сетцы LinkedIn, з верасня 2022 года і па цяперашні час дзяўчына працуе мэнэджаркай у распрацоўцы развязанняў у галіне барацьбы з адмываннем грошай брытанскай фінансава-тэхнічнай карпарацыі Quantexa.

ЛІЗАВЕТА САВІНЫХ. ФОТА: З ПРОФІЛЮ ЛІЗАВЕТЫ Ў САЦЫЯЛЬНАЙ СЕТЦЫ LINKEDIN

Да гэтага яна 11 гадоў адпрацавала ў найбуйнейшым па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі банку Вялікай Брытаніі HSBC.

Два тыдні таму Лізавета Савіных паведамляла аб сваім удзеле ў профільнай канферэнцыі:

- Гэта сапраўды міжнароднае мерапрыемства з узрушаючым складам дакладчыкаў і ўдзельнікаў дыскусіі. Для мяне як чалавека, які прысвяціў значную частку сваёй кар'еры барацьбе з адмываннем грошай, вялікі гонар удзельнічаць у абмеркаванні і прадстаўляць кампанію Quantexa.

Журналісты выдання спыталі Савіных, чаму яго дачка жыве ў Вялікай Брытаніі. Аднак лукашыст кінуў слухаўку.

Апошнія навіны