BE RU EN

Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі моцны вецер

  • 4.10.2023, 18:30

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У чацвер, 5 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі на поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, удзень у многіх раёнах краіны моцны парывісты. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, у сувязі з чым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +13...+19.

Апошнія навіны