BE RU EN

Пад Гомелем пачатае будаўніцтва новага ваеннага аб'екта

  • 4.10.2023, 20:36

Яго будуюць каля «лініі Хрэніна».

Пад Гомелем каля так званай «лініі Хрэніна» пачалося будаўніцтва новага вайсковага аб'екта, піша «Флагшток». У афіцыйных дакументах аб'ект называецца «будаўніцтва пляцоўкі навучальна-матэрыяльнай базы».

Будуецца яна каля пасёлка Калініна Гомельскага раёна. Управа капітальнага будаўніцтва плануе назіраць за будоўляй, як вынікае з дакументаў, да 3 снежня 2023 года.

Спадарожнікавы сэрвіс Sentinel Hub звярнуў увагу на верагоднае месца будаўніцтва. Будаўнічая пляцоўка размяшчаецца за 17 км ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Першыя змены на мясцовасці заўважылі яшчэ ў жніўні-верасні 2023-га. Тады былі ссечаныя лесапалосы. Потым у месцах размяшчэння ірыгацыйных канаваў з'явіліся сляды земляных працаў. Працы вядуцца на плошчы больш як 70 гектараў.

Ніякай інфармацыі пра будаўніцтва ў дзяржаўных СМІ не было.

Апошнія навіны