BE RU EN

Ізраільскі спецназ захапіў намесніка камандзіра ХАМАС

  • 9.10.2023, 7:36

Верхавода тэрарыстаў затрымаў спецназ.

Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла, што вайскоўцы ўзялі пад варту Мухамада Абу Галі, намесніка камандзіра паўднёвай дывізіі вайсковых марскіх сіл палестынскага тэрарыстычнага руху ХАМАС.

Абу Галі захапіла падраздзяленне «Шаетэт-13» - частка спецыяльнага прызначэння вайсковых марскіх сіл Ізраіля. Пры якіх абставінах гэта адбылося, не ўдакладняецца, піша Times of Israel.

«Падазраваны ўтрымліваецца пад вартай, зараз яго дапытваюць прадстаўнікі сіл абароны», - паведамілі вайскоўцы.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, Ізраіль ліквідаваў аднаго з верхаводаў ХАМАС Айман Юніса.

Апошнія навіны