Толькі адна арабская краіна асудзіла ХАМАС
- 9.10.2023, 9:10
З мусульманскіх краін дзеянні тэрарыстаў раскрытыкаваў Азербайджан.
Аб'яднаныя арабскія Эміраты сталі першай блізкаўсходняй краінай, якая безумоўна асудзіла тэрарыстаў. Адпаведную заяву апублікавала міністэрства замежных спраў ААЭ, піша «Детали».
У дакуменце гаворыцца, «што напады ХАМАС на ізраільскія гарады і пасёлкі паблізу сектара Газа, уключаючы абстрэл населеных пунктаў тысячамі ракет, гэта сур'ёзная і цяжкая эскалацыя»І што «міністэрства ўзрушанае паведамленнямі аб тым, што ізраільскія мірныя жыхары былі выкрадзеныя ў якасці закладнікаў са сваіх дамоў».
Эмірацкія дыпламаты заклікалі да дээскалацыі. Яны адзначылі важнасць перамоў, якія павінны прывесці да канчатковага ўрэгулявання араба-ізраільскага канфлікту ў рамках пабудовы дзвюх дзяржаў: палестынскай і ізраільскай, бо абодва народы «заслугоўваюць жыць у міры і годнасці».
Першая рэакцыя ААЭ на атаку ХАМАС была больш нейтральнай. Тады Эміраты заклікалі абодва бакі да стрыманасці. Падобную рыторыку можна было пачуць і ад шматлікіх іншых ісламскіх дзяржаў. З усіх іх да нядаўняга моманту толькі Азербайджан адкрыта асудзіў тэрарыстаў. Але дадатковая інфармацыі аб тым, што баевікі рабілі з бяззбройнымі людзьмі, відаць, прымушае лідараў блізкаўсходніх краін мяняць сваё меркаванне.